Да 85-га Юбiлею!

З нагоды той, што быў твой юбілей,
І дачыненне да яго мы маем,
Табе жадаем - толькі не хварэй,
І год жыцця мы шмат табе жадаем!

Ірына Мікалаеўна! - Прымі,
Наш сцілы дар: і верш, і віншаванні,
Бо, проста прамаўчаць, не можам мы,
Ды не сказаць хоць слова прывітання.

Тваё жыццё - абразчык для людзей:
Хапіла гора ў ім табе і шчасця.
Але ўзрост рабіў цябе мудрэй,
У бурах тых не даў табе прапасці.

Ты ўсё прайшла і зведала ты ўсё,
З дзяцінствам, дзе гулі, як пчолы, кулі.
Галечу і нялёгкае жыццё,
Ды з шыняля пашытыя кашулі.

Як Вы жылі - паведаць бы каму,
Няхай бы моладзь, тое ўсё, пачула.
Я запытаць хачу цябе: чаму?
Цябе жыццё, як іншых, не сагнула.

І свой даю на гэта ўжо адказ:
Бо дабрыня ў табе і чалавечнасць.
Усмешкі, што нам дорыш кожны раз,
Наіўнасць і бязмежная сардэчнасць.

І тое ўсё, чым вабіш ты сяброў,
У вольны час, ці ў іншую хвіліну...
Таму і сённі чуеш зноў і зноў,
Як любім мы ўсе сваю Ірыну!


Рецензии