Нi з таго, нi з сяго сыпанула...

Мяцеліца

Ні з таго, ні з сяго сыпанула
Белым снегам за белым акном,
Каб душа на хвіліну заснула,
Каб сагрэўся суцішаны дом.

Ну, а потым заснежыла ціха
Праз нябачную рання зару,
Пакацілася к лесу ласіхай
І схавалася там за гару.

Ні з таго, ні з сяго сыпанула,
Каб сагрэліся сад мой і дом,
Каб суцішана ў полі заснула
Залатая зара за сялом.

18. 02. 2022 г.


Рецензии