Мелодыя сэрца

Беларуская мова - мелодыя сэрца,
Бо за сэрца трымае яна ўсё мацней!
Вось і чэрпаем мы з той крыніцы вядзерцам
Той гаючы напой для сябе і людзей.

"Мама - первое слово" і першае - маці,
Што сказаў ты аднойчы у роднай сям'і...
Зноў яна жаўруком будзе ў небе спяваці,
Белаватым туманам ляжаць на раллі.

І прытуліцца дзень надвячоркам ад стомы
Да высокіх ялін, і куды ні зірні -
Заспяваюць жанкі, і матывам вядомым
Будуць поўніцца зноў тыя ў памяці дні.

Мы да роднае мовы звяртаемся рэдка,
Але час той надыйдзе, каб зноў зразумець:
Як не вабіла б нас прыгажуня-суседка,
Але жонку сваю побач хочацца мець.

Чую, чую аднекуль лагодныя словы,
І падтрымка сяброў зноў за сэрца кране.
Будзе жыць Беларусь, покуль родная мова,
Як матуля, вітае цябе і мяне!


Рецензии