Боты
Ў мiнулую суботу.
Прадавец з падпiтку
Даў на боты скiдку.
I каб лепш служылi?
Мы iх замачылi!
Боты,мае боты
Слуцкае работы:
Лiўнi i балоты
Ў iх няма турботы.
Па майму прагнозу
Iм не будзе зносу!
Боты,мае боты
Майстарскай работы:
Я ў iх ускочу -
Да дзяўчат я хОчу.
I праз паўгадзiнкi
Я ўжо ў Галiнкi!
Боты,мае боты
Штучнае работы:
На халявах кляксы -
Не шкадую ваксы.
Я iх абуваю,
Майстра ўслаўляю.
Свидетельство о публикации №122021703461