ТЫ НЕ ПЛАЧ
I не лi ракою слёзы.
Я асiлю сотнi вёрстаў
Разам выстаiм марозы.
Завiруха хутка згiне,
Расцалуюць сонца промнi.
Застануцца успамiны
Аб вятрах злых, вераломных.
Аб вятрах, што з падзямелля
Бруд разносiлi над намi,
Быццам Каiн у пахмеллi
Абвiваў нас ланцугамi.
Толькi гэта мiмалётна,
Заглыне зямелька страхi,
Прыйдуць хутка нашы вёсны,
Каб пайшлi мы цвёрдым шляхам.
Свидетельство о публикации №122021702363