Перамен патрабуюць нашыя сэрцы
Можа так і было заўсёды?
Не! Былі ў пашане якасці
За якія штось сорамна сёння…
Сёння сорамна на дапамогу
Паспяшацца да незнаёмага.
Але ж відэо для ЦікТоку
Наздымать – будзе многа гонару.
Сёння сорамна здацца ветлівым.
Мы адзін аднаму – як ворагі,
Прагнуць усе толькі быць прыкметнымі,
Прымячаць іншых надта дорага.
І зрабіць заўвагу сорамна.
Не ў пустую зрабіць, па справе.
Крыуда, лаянка – бяжы з горада –
Вінавацяць у парушанам праве.
Не ў пашане павага старэйшага,
Да настаўніка, вышэйстаячага.
А вось хамства, ці што маднейшае,
Справа нават ужо дзіцячая!
Супыніцеся, людзі! Бачыце?
У сэрцах лёд і вянок на патыліцах.
Хіба к гэтаму мы прызначаны?
Хіба так трэба жыць? Мы забыліся,
Што не мы быць павінны галоўнымі,
Што не нам біць ілбом абавязыны.
Не саромна быць шчырымі, добрымі,
Быць саромна нячулымі язвамі!
Свидетельство о публикации №122021701637