О, бедная мая Радзiма!
Зямля паслужыць да магілы,
Зямля дзяцей тваіх не кіне,
Зямля – аснова ўсёй айчыне"
Я. Колас
О, бедная мая Радзіма!
Ты пахавала шмат сыноў,
Што па тваёй зямлі хадзілі.
Яны змяшалі сваю кроў
З тваёй смуткуючай зямлёю,
З тваімі травамі ў палях –
Ты клапатліваю рукою
Іх зберагла ў сваіх краях.
Пяшчотна, шчыра, трапятліва
Ты ўвабрала іх у сябе.
– За што, за што вас загубіла
Вайна? Каб згінуць той вайне!
Ты так жадала, так хацела
Яшчэ падоўжыць іх жыццё,
Сагрэць астылыя іх целы…
Перамагло ўсё ж нябыццё.
– За што, навошта вы памерлі?
За што жыццё вы аддалі?
– За спевы птушак на паверхні,
За мір па ўсёй тваёй зямлі.
О, бедная мая Радзіма!
Ты пахавала шмат сыноў,
Што па тваёй зямлі хадзілі.
Не плач! Яны жывыя зноў
У галасах тых самых птушак,
У кветках на тваёй зямлі,
У сваіх сынах, дачках і ўнуках,
І ў памяці сваёй радні.
Яны жывуць і будуць жыці
Ў тых, хто захоўвае спакой
Тваіх палёў з саспелым жытам.
У тых, хто памятае боль
Тваёй параненай паверхні
І скруху ўсіх тваіх дзяцей.
Жыві, Радзіма, мірна вечна,
І з кожным годам больш квітней!
Свидетельство о публикации №122021701624