Аднойчы я пабачу

Аднойчы мне б хацелася пабачыць, як ззяе яркай зоркай Беларусь,
Як моладзь адзенне апранае на свой абраны сэрцам густ,
Як думкі, словы і імкненні ня трэба бы было хаваць,
Як палітычны строй у краіне народу дапамагае перамагаць

Усіх, нязгодных з яе роллю ў свеце і асабістым шляху,
Усіх, каму яна патрэбна для навядзення жаху,
Усіх, каму нібыта колам стаіць у горле,
І тых, каму прадаць краіну зусім ня больна.

Ня можа доўга і безвынікова пакутаваці
Радзіма наша Беларусь, Айчына-маці,
Праз боль барцоў і гвалт яна ўваскрэсне,
І будуць разам беларусы шчасліва пеці.

Аднойчы я пабачу, як Радзіма да волі дойдзе,
Як праўду і адкрыта гавораць у народзе,
Як дзеці ганарацца краінай вольнай
І як з зямлей задышам ва ўнісон давольна.


Рецензии