Вечарэе у лютым, неба ззяе...

***
Вечарэе ў лютым, неба ззяе
Так пяшчотна срэбрам маладым!
Да ўсяго на свеце прывыкаем,
А жыццё праносіцца, як дым.

Нібы дым, праносіцца, знікае…
Не чакае радасці душа.
Вечарэе неба, срэбрам ззяе,
Бы па дні спраўляецца імша.

16 лютага 2022 г.


Рецензии