Трымай мяне у сваiх руках...
Мой любы, каханы, адзiны.
Святло зiхацiць у родных вачах,
Iмгненнем здаюцца гадзiны.
Не ведаю я, як жыла без цябе,
Як я без цябе iснавала,
Была я ў нейкай самотнай журбе
Раней… Бо тады не кахала.
Няхай маланка ў небе мiгне,
Свет стане чароўнаю казкай.
Усмешкай сваёй заварожыш мяне,
Сваёю пяшчотай i ласкай.
Свидетельство о публикации №122021604142
Я раньше немного изучала по журналу, поэтому понимаю.
Красивые, нежные стихи!
Галина Пенькова 18.03.2023 20:46 Заявить о нарушении