Дзень волi

Нашы вольныя сцягі
па-над горадам плывуць.
Цесных вулак берагі
белым колерам
і чыстай думкаю
на кавалкі рэжуць, рвуць.

На маёй Радзіме -- май.
Сэрцы клікаюць вясну.
Вольны колер уздымай
над Айчынаю
чыстай, белаю --
абуджай яе ад сну.

Сёння мы прыдбалі зрок
і пабачылі жыццё.
Нам да Волі -- толькі крок
лёсам выбіты,
часам вышыты,
Дзе гарыць надзей касцёр.

У Радзімы -- вольны строй.
У народа -- вольны дух.
Стань, Айчына, мне сястрой
нарачонаю,
Самай лепшаю,
Адвядзі ад нас бяду.

24.10.2021


Рецензии