Лiсты з няволi

Лісты з няволі Беларусь чакае.
Лісты з няволі праз цэнзуру крочаць.
Яны, бы сонца, што патрэбна краю.
Тут кожны ліст знайсьці падтрымку хоча.

Лісты ў няволю -- гэта нашы сэрцы.
Яны імкнуцца распасцёрці крылы.
Жывыя мы! -- Народны дух не сцерці,
Яго ніякай сілаю не зрынуць.

Сыны Айчыны -- сёння экстрэмісты.
Няма закону болей у краіне.
Стаў шлях да волі доўгім і цярністым --
Лёс Беларусі здрайцы пакраілі.

Раскралі лес і вывезлі багацці.
Знялі з сялян апошнюю кашулю.
Няма спакою больш у роднай хаце.
Спагады божай для зямлі прашу я.

Шукаю шлях, ратунак у малітве.
Яе, бы ключ, да сэрцаў падбіраю.
Няўжо святла не будзе ў гэтай бітве
І волі сцяг не ўздымецца над краем?

28.09.2021.


Рецензии