На Палессi

На зямлі я такі не адзіны,
Хто ўлюбёны ў сваю Беларусь.
Я жыву прыцягненнем Радзімы
І кута, дзе засланы абрус.

Дом мой там, дзе шчымлівыя песьні
У застоллі пяе талака.
Маё сэрца жыве на Палессі --
З ім цячэ маіх думаў рака.

Тут свая мілагучная мова:
Паляшуцкіх балот дыялект.
Сэрца радуе родны мне говар --
Ён -- адбітак: зямлі  інтэлект.

Ты паслухай, як Прыпяць гамоніць,
З чародой белых чапляў, буслоў...
На лугах яе пасвяцца коні,
Адбіваецца ў хвалях вясло.

Абнялі яны плыткі мой човен,
Быццам маці сваё немаўля.
Тут на роднай, разважлівай мове,
Размаўляе з народам зямля.


Рецензии