Мы купалауцы
Нашай нацыі.
Мы ўздымалі рух
Словам грацыі.
Мы ігралі роль
Непадкупную.
Адчувалі боль
Нам не чутную.
Прыпеў:
Мы акторы ўсе: мы -- купалаўцы.
Не чужыя Вам, а тутэйшыя.
Беларусь мая, добрай раніцы!
Ты -- цудоўная!
Ты -- найлепшая!
Вырастала ты
з купалінкаю.
Тых часоў матыў
Сэрцы клікае
Да надзеі дзён,
Дум паэтавых,
Да якіх ідзём
З новай мэтаю.
Прыпеў:
Мы акторы ўсе: мы -- купалаўцы!
Не чужыя Вам, а тутэйшыя.
Беларусь мая, добрай раніцы!
Ты -- цудоўная!
Ты -- найлепшая!
Узлятаеш ты
Белай чайкаю.
З вышыні нябёс
Мары клікаеш.
Уздыхаеш ты
Партызанкаю
Нескаронаю і вялікаю.
Прыпеў.
Мы акторы ўсе: мы -- купалаўцы!
Не чужыя Вам, а тутэйшыя.
Беларусь мая, добрай раніцы.
Ты -- цудоўная!
Ты -- найлепшая!
Свидетельство о публикации №122021603391