прыгожы люты

Прыгожы люты
зноу дрыжыць
у сваіх размытых
акварэлях
i кроплей сонейка
ляцiць
у аксамiтавых капелях
пяшчоце выбяленых нiу
прастор зiмы непадуладны
i пушчы
нежылы матыў
ужо не злы
i не
дакладны
па ярах
у дол
уздоўж ручая
скрозь  плынь адталага туману
ледзь праступае чарната
азімаваўшага бур'яну
а вецер гонiць чысціню
аблок сiвых
павольна
слепа
гукаючы сабой вясну
з вышынь зiяючага неба


Рецензии