***

Хто ты? Хто я? Хто мы з табою
На гэтай грэшнае зямлі?
Што мы бярэм у шлях з сабою,
Што ў неба сёмага ўзялі?

Жыццё людзей, як тэарэма,
Якую трэба даказаць.
Калі душы бывае дрэнна,
Заўжды ёсць Богу што сказаць.

Бо Ён -- стваральнік нашых душаў.
Ён той, хто слухаць іх хацеў.
Была малітва ў Храме слушнай --
Анёл над крыжам праляцеў.

На крыллях тых яскрава - белых
Зіхцела сонца, жыў спадзеў.
Анёл у нашы душы верыў
І ў сэрцы нашыя глядзеў.

Яго пагляд не быў трывожны --
Анёл святло для ўсіх дарыў.
Каб ты і я, каб вернік кожны
Надзею нёс, дабро тварыў.

09.02.2020. Заслаўе


Рецензии