Дэвiз
Такі дэвіз патрэбен сёння людзям.
Я ведаю: нам час адчыніць дзверы --
Мы памяць дзён украдзеных здабудзем.
Ну, а пакуль -- гуртуемся ля мовы,
Шануем слова роднае, святое,
Каб веды нам спрыялі ў часе новым,
Дзе будзе ззяць сячэнне залатое.
Ты чуеш, брат, як вольныя пачуцці
Ўздымаюць крылы для таго палёту,
Дзе голас Беларусі будзе чуцен,
Дзе кожны з нас пачуе шчасця ноту.
Ты чуеш, брат, вясна здалёку кліча!
Мы без яе -- як птушкі без Радзімы.
На палатне жыцця -- зямлі аблічча
І позірк маці -- бы жыццё, праўдзівы.
Прыгожы час нам верне тыя думы
З якімі жыў Скарына і Купала...
Пазбавіцца зямля тугі і тлуму,
З якімі не жыла, а проста спала.
11.02.2022.
Свидетельство о публикации №122021505859