***
Дзядоў маіх не здзейсненая мара.
Гукаеш ты дзяцей сваіх здаля
І молішся, калі над Храмам -- хмара.
Гаротніца з прыгожаю душой
І моваю, нібы крыніца, спеўнай!
Ты ў роздуме стаіш па-над Ушой --
Чакаеш Барадуліна, напэўна.
Не прыдзе Акуліна да вады --
Рака змяніла нораў і цячэнне.
Ад нараджэння Боскага гады
Плывуць з вадою тою ў час вячэрні.
Няма таго, што тут раней было --
Губляе край мясцін знаёмых рысы:
Куды ні глянь -- палі замест балот,
Ды сэрцу незнаёмыя абрысы.
О, Беларусь, вярні к сабе давер:
Дай сілы тым, хто да Айчыны крочыць,
Каб край не абяссілеў, не згавеў --
Дай веры ўсім, дай памяці, дай вочы.
Свидетельство о публикации №122021505824