Майму татачку

Ён для мяне быў самым блізкім,
Бязмерна дзіцятку кахаў.
А шлях яго быў дужа слізкім,
Ён за сям’ю жыццё аддаў.

Чаму так рана ён памёр?
Я задавалася пытаннем.
Маўчаў ля хаты лес і бор,
Што так расстаўся з жыццём рана?

Аднойчы ў госці завіталі,
Мы ў вёску родную сваю.
І нам з сястрой там спавядалі,
Пра бацькі нашага бяду.

Як яго білі ў лажбіне,
Віну прызнаць патрабавалі.
Глядзеўся ён як на вітрыне,
Нічым зусім не вінаваты.

Цыган украў каня ў калхозе,
Патрос пад хату нашу сена.
І паслужыла яно ўладдзе,
Тым самасудам чалавека.

А татку білі вельмі доўга,
На вочах малага дзіцяці.
Які чапаўся вельмі лоўка,
За бот, што цэліўся на бацьку.

Вось так бяз следства і суда,
Разбор над ім яны ўчынілі.
Сяльчане помняць іх імя,
Яму ўнутранасці адбілі.

Праз год сышоў у магілу бацька.
Красівы, статны, малады.
Асірацелі мы дзіцяткі,
З чужой як катавай рукі.

Кіпела сэрца і душа,
У нас з сятрой тады у Фуртуні.
За што бяз следства і суда,
Так паступілі з татам, з намі.

За што асірацілі нас
І хто Вам даў такое права?
І як насіла зямля Вас,
Сабе здабыўшых гэтак славу!

14.02.2022 г.


Рецензии