Па прашэсцi часу...
Што мая ўстойлівасць — дабро.
Таўстаскурага працяць умею,
Не паддамся пад яго таўро.
Па прашэсці часу праглядаю
Даўнія стасункі, іх цану.
Зрэдку я аб іх апавядаю,
Не аматар абвяшчаць віну.
Па прашэсці часу відавочна —
Дзе мае памылкі, а дзе — не...
Вогнішча не распаліць завочна,
Водгук прападае, ён — ва мне.
Па прашэсці часу грузну ў думках,
Дабраякасны вяду разбор.
Цягнуцца падзеі нібы гумка,
Сцяты часам даўні той сыр-бор.
Па прашэсці часу — суразмоўе...
Схільнасць да размовы настае.
Бо не тое ў старых здароўе,
Сварка, пэўна, сіл не надае.
Свидетельство о публикации №122021302470