Мяцелiца
Ў карагод усіх вядзе.
Маюць спрыт, на ногі скоры
Беларускія танцоры.
Поўны, шчуплы, мажны, тонкі –
Утвараюць тупат звонкі.
Верагодна, можа стацца,
Зберагуць сваё мастацтва.
Чалавек, напэўна, трыста
Ў Мінск прыехала артыстаў,
Хто вясёла хоча жыць –
У «Мяцеліцы» кружыць!
Прадаставіў ім прыют
Зноў нямецкі інстытут.
Пазбіраўся тут народ
У мяцельны карагод.
Быццам бы на гэтым балі
Прыгажэйшымі ўсе сталі.
Роўна выпрасталі спінкі
Склалі ручкі, як галінкі.
Цягнуць шыю стромка, гожа.
Усьміхаюцца прыгожа…
Слоў ні ў кога больш няма
Ад такога хараства!
Хто да міласьці ахвочы –
Разбягаюцца тут вочы!
Прыгажэйшыя ва ўсім –
Пані Юля і Васіль!
Сталі боцікі ў рад.
Беларусаў тут атрад!
І прыгожанькія ножкі
Ўсе апрануты ў панчошкі.
Па нядзелях і суботах
У танцораў ножкі ў ботах.
Маладыя лялькі-зьнічкі
Абгарнуліся ў спаднічкі!
Дужа хочацца прыгод,
Як табе пятнаццаць год –
Вельмі малады ўзрост
З фартушочкам «на вырост».
Выбіваюць гукі-зыкі
Самавітыя музыкі.
І гармонікі ў рад.
Гарманістаў тут атрад!
Між музыкамі пасеў
Наш Крукоўскі Аляксей.
Ён сакрэт мастацтва знае –
Тонка музыку стварае.
Правіць скрыпкай жвава, шпарка
Мілавідная Адарка.
Скрыпка грае, скрыпка плача –
Кожны пад яе заскача!
Вось – магутная артыстка,
Мульціінструменталістка.
Перад працай не здалася
Радзівілавая Кася!
У мастацтве проста тыгар
Наш любімы Жаўткоў Ігар.
Ля сцяны стаіць артыст.
То Уладзімір – гарманіст.
Не мінаюць танцаў, скокаў
Гледачы гарачым вокам.
Так, не кіне позірк міма
Прыгажуня Антаніна.
Хоць вялікае сяло –
Сумных твараў Не было!
У танцуючае кола
Выйшаў сёння Сам Мікола!
Сціпла мне сказаць тут нельга –
Дзе Мікола – будзе «Мега»!
У куточку не сядзіцца,
Калі танчыць «Мілавіца».
Выхаванцы гэтай школы
Скачуць фолк як рок-н-ролы!
Хто жыве «у этнастылі»,
Раскрываецца ў кадрылі.
Ёсць сапраўдная тут Школа!
Вучыць Козенка Мікола.
Ў танцы лётае як пцічка
Дарагая Веранічка.
Выцінае гэтак хітра
«Несравненный» Шыпкоў Віктар.
Вось цвіце, нібы вяргіня,
Неглюбчанская Багіня.
Нездарма ў гэтай пары
Пятро Цалка гаспадарыць!
Танчаць файна і здарова.
Побач чуюцца размовы:
«Як яны танцуюць гэтак –
Узлятаюць над паркетам?»
«Не заўважыць мне, калі
Адарвалісь ад зямлі!»
«Паглядзі, журы, пастой,
Як лятаюць над зямлёй!
У барацьбе і напражэньні
Рвуць зямное прыцяжэньне!»
Хлопцы узнялі віхуру,
Як улезлі ў жабску скуру!
Экспрэсіўна, з моцай, сілай
Разгарнулі свае крылы.
Затрымаецца ў вершы
Файны майстар – нумар першы!
Гэты хлопец танчыць хватка –
Выцінае, быццам жабка.
Паміж намі былі феі –
Гэта танцаў карыфеі!
Каб паміж людзьміма быць
Бог ім дасць сто год пражыць!
Ён малы і неспакойны –
Развясёлы дзядзька з Хойнік.
Без таго не можа жыць –
Нават танчыць, калі спіць.
Строі, спеў і проста «чуда»
Падарыла гасцям «Гуда».
Не меў часу на абед
Працавіты камітэт.
Людзі талент свой нясуць
На вышэйшы іх прысуд,
Пільна слухаюць парады
Усіх чальцоў экспертнай рады.
Ў справе хуткі і праворны
Харэограф Юрый Чорны.
Ўсіх вышэй узняла броў
Элегантная Любоў.
Вопыту – гарнец і скрыня
У спадарыні Ірыны.
Традыцыйнае ёй міла,
Але ў песні, ткацтве – сіла!
Маецца ўлада ўся
У Алесіка Лася.
Каб узняць настрой народа,
Яшчэ возьме скрыпку годна.
Падрастуць, напэўна, скора
Нашы юныя танцоры.
За культуру не трывожна –
Дзеці танчаць пераможна!
Мажна выстраіўся ў рад
Частых зорак зоркапад.
Тут з журы ніхто не спорыць –
Гэта – лепшыя танцоры!
Ва ўсмешках многа сонца
Даражэнных пераможцаў!
Пераможцамі ў нас
Пані Надзя і пан Стас.
Мы пісаць карціны сталі
З Мікалая і Натальлі.
Танчыць хто усіх лацвей?
Гэта – Выскварка Сяргей!
Многа зведаў ён дарог
Да шматлікіх перамог.
Ягоныя выхаванцы
Танчаць любанскія танцы.
Ён сабе вярыгу ўзяў,
Паміж канкурсантаў стаў.
Пераможцам кажа штось
Лепшы майстар – Алесь Лось.
Самы ён паважны лектар
Пасярод калег-экспертаў.
Вельмі радасна стаяць,
Ўзнагароды атрымаць.
Будзе час разгледзець дома
Ад «Мяцеліцы» дыпломы.
______
Новы фэст хацелась здужыць.
Хай «Мяцеліца» закружыць!
Каб і ў горад, і ў сяло
Гэта шчасьце прыбыло.
Па малых садках і школах
Станавіцеся у кола!
Нам не жыць у сумаце.
Хай «Мяцеліца» мяце!
#беларусь #фестывальмяцеліца2017 #танцоры #міколакозенка #танцыбеларускія #этнакультура #народнаемастацтва #нашаспадчына #жываякультура #любоўдакультуры #ятанцую #святатанца
Свидетельство о публикации №122021201509