Мiнуу другi дзень з дзесяцi

Мінуў другі дзень з дзесяці.
Філосаф вызначыў умову:
ці волю дай, ці ў суд вядзі.
А не - дык будзе па-сухому.
Ён скончыў ежай сілкавацца
і развітаецца з вадой -
праз тыдзень. Дай Бог пратрымацца,
З-за кратаў выйсці. Каб спакой
паслаў нам Госпад. Пакаянне.
Каб суд прыйшоў на тых, хто злодзей.
Каб адбылося навяртанне
да свету. Мы чакаем ТОЙ ДЗЕНЬ.

6.02.2022

© Горец

4 лютага, 2022 г. праз 6 месяцаў пасля незаконнага арышту, беларускі хрысціян і філосаф Уладзімір Мацкевіч (65 гадоў) пачаў галадоўку ў турме.

Iс 12:1-2: "І скажаш у ТОЙ ДЗЕНЬ: слаўлю Цябе, Госпадзе; Ты гневаўся на мяне, але адвёў гнеў Твой і суцешыў мяне. Вось, Бог - ратунак мой: спадзяюся на Яго, і не баюся; бо Гасподзь - сіла мая, і песьня мая - Гасподзь; і Ён быў мне збавеньнем."

https://instagram.com/sergiy.mel

#философ_в_тюрьме
#тотДень


Рецензии