Малiтва мацi
Душы яе прашэнне Богу,
Каб нам з табой бяды не знацi,
Прайсцi без слёз сваю дарогу.
Яна пад сэрцам патаемна
Мальбу аб шчасцi нашым носiць.
Матулi сэрца просiць вечна –
Зiмой i летам, весну, восень…
Вясной, каб кволыя праросткi
Не знiшчыў дождж, раптоўны вецер,
Зiмой мароз, каб не так жорстка,
Студзiў, марозiў наша сэрца…
У летку спёка не згубiла,
Не апяклi хлуснi праменi.
Па восенi - ураджай на дзiва,
Каб без пакут i гонар мелi.
Малiтва мацi мае сiлу,
Яна праводзiць цёмнай сцежкай
Праз пекла, дзе жыццё застыла,
Вяртае нас на шлях бязгрэшны.
Матулi сэрцайка ў малiтве
I днём, i ноччу, кожны вечар.
З дарогi зычыць нам не збiцца,
Душу сваю не акалечыць…
Свидетельство о публикации №122021001751