Здрада
Разарваў аблокі папалам?
Беларусь параненаю птушкай
Ля вачэй імкліва праплыла.
Дзень асенні ад таго падзення
Страпянуўся, выдыхнуў свой боль...
Клён стары застаўся без адзення --
Ён прайграў з асеннім ветрам бой.
Што далей з Айчынай нашай будзе,
Хто адновіць вечнасьці шляхі?
Быў народ -- цяпер ёсьць толькі людзі,
Што жыцця шукаюць берагі.
Мова іх згубілася ў Сусвеце --
Здрадзіў ёй сучасны чалавек.
Дзе ні глянь -- паўсюль ёсць толькі вецер,
Ды сляза, што коціцца з павек.
14.01.2021.
Свидетельство о публикации №122020803472