Край прыгожы

Край чароўны!Родны край!
Ты нам радасць у душы дай!
Каб жылі мы, як браты,
Каб нягоды ўсе змаглі
Кінуць за жыцця барты!

Лёс няшчасцем мучыў нас.
Мы ўсё, плачучы, малілі:
"Добры Божа, дай нам сілы,
Каб агонь жыцця не згас!"

І вось Бог мальбу адразу,
Без ніводнага адказу
Выслухаў Ён прад народам.
Была дана клятва Богам:

"Лес узрасце на зямлі вашай.
Па азёрах скіт лябяжы
Будзе плаваць без канца.
На палях зямлі прыгожай
Будуць грэцца паўзуны.
І ніхто ніколь не зможа
Дасягнуць той паўнаты,
Што трывае ў Беларусі,
Краі чыстым, добрым краі.
Дык узрадуйся ж, народзе,
І на гуслях заіграй ты!"

"Край прыгожы, светлы край!"-
Ты, ой, браце, паўтарай!
Не стыдайся роднай мовы
І трымайся той прамовы:

Край наш лепшы ёсць на свеце,
Бо ў ім лясы, азёры,
Пажаўцелыя прасторы
І арнамента ўзоры
Цешацца ў адным букеце.

Таму пакуль народ трывае,
Будзе ўсё ў родным краі.
А калі народ загіне,
Будзем усе мы ў магіле.

Дык трымайся ж свайго шчасця
І змагай усе напасці.
Не дазволь душы зламіцца,
Будзь жа вольным ты, як птіца!

Бо мы, сэнс жыцця згубіўшы,
Сваю душу пакараем.
А крывавы пот іспіўшы,
Душы нашыя з'яднаем.


Рецензии