Семдзесят сцяжынак
Вiтае сем дзён на нядзелi.
I кожны ў прасторы нас клiча,
Дае хлеб надзённы, надзеi.
Сямёрка – знак мудрасцi сэрца,
Сем раз адмяраем на шчасце,
Дае нам цярпенне, каб верыць,
Любiць i тварыць, не здавацца.
А нолiк, ну што там, як шарык,
Ты з iм узляцiш у прасторы.
Пазбавiцца сэрцайка хмарак,
Рассыпецца попелам гора.
Пяшчотнаю нiтачкай слоўцы
Сплятуцца, як гiмн, прыгажосцi.
Ды песня чароўная вёсцы
Народзiцца ў сэрцы, як госця.
Мясцiнам, што далi пачатак
Сцяжынкам у свет невядомы,
I поўных турбот i загадак,
Цяпла, для душы асалоды.
Сцяжыначак семдзесят маеш,
Праходзiш са светлай душою.
Як нiткаю край абвiваеш,
Радкамi, што дорыш з любоўю.
Свидетельство о публикации №122020706661
С уважением,
Светлана Медведева7 08.02.2022 15:11 Заявить о нарушении
Мария Мучинская 08.02.2022 17:58 Заявить о нарушении