***
Ты можаш мяне вучыць
І прэч адганяць адзіноту.
Ты можаш агнём начным
Выпальваць літары-ноты.
А, хочаш -- з табой удваіх,
У моры прыгожых словаў,
Мы знойдзем для шчасця міг
З яскравай жыцця асновай?
Па хвалях імклівых дум,
Што мову малітвай будзяць,
Я разам з табой іду,
Бо літары -- гэта ж людзі.
Краніся жывой вады,
Глыбіняў вялікай мовы,
Ды сэрцам адчуй уздым,
Бо літары -- гэта ж словы,
Якія вяртаюць нас
Да страчаных тых вытокаў,
Дзе веры агонь не згас,
Дзе памяць плыве высока.
18.01.2022.
Свидетельство о публикации №122020705682