Скрадзеная Русь
Не хапае волі.
Скраў яе маскаль Іван
Для расейскай долі.
Ён ад Кіеўскай Русі
Пераняў звычаі
І цяпер дыктуе ўсім,
Як званы гучалі.
Воля там дзе Полацк, Пінск,
І крыжы святыя.
Тут князі не зналі ціск
Конніцы Батыя.
Русы колер валасоў
Для славян стаў Руссю.
Край нявест і край паслоў
Нёс на крыллях бусел.
Глебай дыхала вясна --
Русь жыла Святая.
Той маскаль і знаць не знаў,
Што такое талер.
Навучыў яго той хан
Скрасці ад славянаў
Слова Русь, і слова Храм,
Што іх бласлаўляла.
Так памкнуліся ў наш край
Невукі і здрайцы.
Слова ў іх адно: аддай
Сымбаль вечнай працы.
Вынішчалі гарады,
Што мы звалі Руссю.
Нарабілі шмат бяды --
Пачарнеў наш бусел.
І цяпер за назву Русь
Зноў ідуць змаганні.
Украіну, Беларусь
Хочуць апаганіць:
Утапіць славянскі род
У вайне іржавай.
Паднімайся, мой народ!
Стань ізноў дзяржавай.
19.01.2021.
Свидетельство о публикации №122020705663