А
Мёрз на марозе, застудзіў букет...
Я Вас чакаў у радасці, трывозе,
Трымаючы з цукеркамі пакет.
Вы не прыйшлі. Ну, што ж? -- відаць так трэба.
Я вершам да кахання не дарос.
Яно было, але ўзыйшло да неба --
Пакінула ўспаміны ды мароз.
Мой новы верш ля сэрца выспявае.
Не працінай яго паглядам тым,
Што ля вачэй маіх цяпер не грае,
А навявае колішні матыў.
20.01.2020.
Свидетельство о публикации №122020705655