На старым вакзале

На старым вакзале больш не ўбачыш
Чамаданаў і вялікіх клумкаў.
Час усё старое перайначыў --
Не чуваць тут болей звыклых гукаў.

Зрэдку тут здараюцца сустрэчы
Ў час чакання цягнікоў патрэбных...
У святле вакзала дрэмле вечар
І дрыжаць пад колам рэек рэбры.

Твой цягнік спыніўся на пероне.
Ён адбіў у часе свае думкі.
Месяц люты студзіць
Ногі,
Скроні --
Прамаўляе з ветрам сэрцаў гукі.

Тут ёсць ты і я, і снежны вечар,
Што сляды паціху замятае.
Стаў вакзал сумленнем чалавечым --
Ён гасцей праводзіць і вітае.

26.01.2021.


Рецензии