ГАДЫ
Што думкі мае вяснуюць.
Квітнеюць мае гады,
Калі да цябе вяслую.
Над хваляй -- туман, як дым,
А побач -- матуля-Прыпяць.
Якія мае гады? --
Мне столькі вады не выпіць.
На чоўне старым, бы лёс,
Плыву да заветнай мары.
Там думкі сагрэе плёс,
І човен сплыве за хмары.
Пакіну сабе я вясло,
Каб памяць гады гартала
І клікала ў кут буслоў
З гадамі, якіх не стала.
26.01.2022.
Свидетельство о публикации №122020705571