Жанчына i турма

Родны сымбаль майго краю --
Ёсьць жанчына і турма.
Дзецям жыць у ім не раю
Ні за грошы, ні дарма.

Тут даўно няма свабоды --
Да крыжа прыбіты крыж.
Лёг на краты веры подых,
Што прынёс анёлак звыш.

Сцены шэранню мышынай
І памыямі смярдзяць.
А наўкол турмы -- машыны
Вертухаяў зіхацяць.

Праз вакно не бачна неба.
У душы -- пануе змрок.
Суддзі кажуць -- гэтак трэба,
Тым, хто вольны робіць крок.

Ім не важна, што жанчына,
У руках букет нясла.
Кветкі ёсьць -- ёсьць і прычына --
Забаронена вясна.

Забароненае лета:
Светлы колер чыстых дум.
У маёй краіне -- гета.
У маёй краіне -- тлум.

26.01.2022.


Рецензии