Скура

Гадзюка змяняе скуру,
Вылазіць з яе старанна.
На пні засталіся скулы
І позірк яе на ранак.

Не бачыць яна, як лета
За рухамі пільна сочыць.
Гадзюка паўзе да кветак --
Ёй нельга з дарогі збочыць.

Навошта ёй гэта трэба?
Падумаў -- няма адказу.
Такая ў гадзюкі мэта --
Нябачнаю стаць адразу:

Схавацца ў траве духмянай,
Чакаць там сваю ахвяру.
Я толькі на скуру глянуў
І думкай крануўся вару.

О, колькі ж такіх пачвараў
Сягоння жыве між намі:
Без скуры, вачэй і твараў,
Што шлях тых гадзюк абралі.

26.01.2022. Заслаўе


Рецензии
К сожалению это так. Но научиться распознавать их просто необходимо, иначе жизнь может превратиться в хорошо замаскированное минное поле. Хорошо и мудро написано. Спасибо!

Дмитрий Морозов 10   07.02.2022 14:11     Заявить о нарушении