Закон супрацьвагi
Сказаў не так, пакрыўдзіў свой народ --
За ўсе злачынствы, здзекі і знявагі
Закруціць Бог жыццё, бы калаўрот.
Адкуль прыйшла бяда -- ніхто не скажа.
За кожны грэх свая расплата ёсьць.
Сцямнее дзень, а лёс, нібыта сажа,
Сатрэ з аблічча фарбаў ягамосць.
Скажу для ўсіх, хто сёння прагне ўлады,
Імкнецца светам божым кіраваць --
Учынкі вашы -- гэта шлях да здрады,
А здраду Бог не здольны дараваць.
Вы д'яблаў шлях праклалі каля сэрца --
На ім спакусы столькі, што душа
І сёння аніяк не разбярэцца,
Услед за кім яна праз ноч пайшла.
29.01.2022. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122020703680
Дмитрий Морозов 10 07.02.2022 14:25 Заявить о нарушении