Колеры душы
Якія нам даюцца з нараджэння.
Каханне -- гэта рай у шалашы
І фарбаў тых на вуснах пацвярджэнне.
Мой колер -- гэта пушчы і лясы.
Твой колер -- гэта луг, які квітнее.
Ты заплятаеш лета ў валасы
І на агонь глядзіш, што з летам тлее.
Між намі ноч і блізкі сэрцаў стук,
Які крануўся фарбы той дзівоснай.
Учора мы сплялі надзею з рук --
Сягоння нас крануўся ранак росны.
На крыллях золку страпянуўся дзень.
Зайгралі хвалі свой матыў спрадвечны.
Два колеры на вусцішнай вадзе
Хусцінаю ляглі на нашы плечы.
30.01.2022. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122020703650