***
Дзе лёсы людзей паламаны.
Краіна, дзе знішчана лета --
У турмах складае раманы.
Краіна, што з назваю белай
Хадзіла, нібыта нявеста,
Сягоння калінай паспелай
Устала на снезе з пратэстам.
Краіна, ты чуеш, як людзі
Чакаюць твайго бласлаўлення
На волю, якую здабудзем,
Каб больш не стаяць на каленях.
Краіна, вярні дзецям веру,
Што скралі і знішчылі каты.
І стань той краінай даверу,
Дзе подых жыцця не распяты.
Краіна, няўжо ты не чуеш
Мільёнаў узрушаных сэрцаў,
Дзе подых свабоды начуе,
Дзе вера не страціла сэнсу?
Краіна, вярні людзям мары,
І кветкі, што знішчылі каты...
Я веру -- разыйдуцца хмары
І з'явяцца новыя святы.
Свидетельство о публикации №122020703638