Вятры
Гудуць, спляліся ў цесны вузел.
Заходні вецер і Усходні
Ўздымаюць хмары, як паходні.
Не ведаю, ці гэтак трэба --
Ірвуць вятры на часткі неба.
Паўночны вецер час параніў --
Ідзе вайна паміж вятрамі.
Паўднёвы вецер вые, свішча,
Узнімае думкі на гарышча.
Здаецца, ён сказаць мне хоча,
Чаму з вятроў тых Бог рагоча.
Хто на вятры прыдумаў моду?
Чаму вятроў мацнее модуль?
Даўно вядома ўсім на свеце --
Перад вайной дужэе вецер.
01.02.2022. Заслаўе
Свидетельство о публикации №122020703627