Пралаза
Наверх ўсплыве, як паплавок.
Мяркуе — улада стане дахам,
Даследчык кеміць, як прарок.
Праныра шлях сабе пратупаў,
Пратэкція — яго закон.
Праскочыць хутка — ладнай ступай,
Настойлівы ды спрытны ён.
Дапытлівы ды далікатны,
Ліслівец — гэткіх пашукаць.
Калі патрэбна — будзе катам.
Змяняць — яму не прывыкаць.
Ён неразборлівы ў сродках,
Галоўнае — пасада ёсць.
Прыстасаванца шлях кароткі,
Бо ён не гаспадар, а госць...
Свидетельство о публикации №122020702317