Прыпеукi да танца Базар

А пакроўскі кірмаш
Толькі раз на год.
На Пакроўскім кірмашы
Пазбіраўся народ.*

Пазбіраўся народ
І не слаб, і не горд.
На Пакроўскім кірмашы
Хлопцаў, дзевак карагод!

На базары я была
Ды сустрэла Лёшку.
Прадаваў ён не каня,
Прадаваў ён кошку.

Тут Кандрацій палкі
Прадае запалкі.
А мы маем крэсіва
Яно грэе весела.

На гаманкім базары
Ёсць добрыя махляры.
А скажаш, што махляраць
Яшчэ й па вуху ўдараць.

На рагу млынар Мацвей
Ну і чым не чарадзей?
На муцэ варожыць –
Заўжды не даложыць.

Да сястры Наталкі
Падыйшлі гадалкі.
Нагадалі сто гадоў,
І ўкралі сто рублёў.

Медавухі нарабіла
Ды павезла на базар.
Дзе жартоўна, дзе з прыпеўкай
Прапаную свой тавар.

На базары я была
Ды купіла тры пасы,
Ды купіла тры пасы
Для дзявочае красы.

Як купіла тры пасы,
Прастаяла тры часы.
Наглядзецца не магла
На гаўрылавы вусы.

На базары я была,
Прадавала ленты.
Пазбіраліся ў чаргу
Модныя кліенты.

На базары я была
Прадавала гузікі.
Атрымаліся праз годзік
Дзеткі-карапузікі.

Базар бальшой
К ночы заціхае.
Настае таргу канец
І пусты мой гаманец.

Рэфрэн
*Базар бальшой
Разбазарыўся
Казак маладой
Спанаравіўся.
паўтараецца пасля кожнага радка

#базар #прыпеўкі #танцызпрыпеўкамі #весялосьць #душапяе #танцуюцьўсе #радасць #знаніўнагу #шчасьцежыцьця #мыразам #традыцыі #беларусь


Рецензии