Крадзяжы
Хто ўчыняе крадзяжы
І заўсёды недарэчы
Ён мае хавае рэчы?
Дзесьці зніклі завушніцы,
Што ляжалі на паліцы,
А чырвоныя сандалі
Зноў на месцы не стаялі.
Учора нехта мне назло
Крэйдаю запэцкаў шкло,
Смецце выгарнуў са скрынкі
І прынёс у пакой скарынкі.
Хто такія робіць жарты,
Злога пакарання варты!
; Для таго цярпенне май,
Крышачку паразважай.
Не наводзь на родных страх!
Вокны, дзверы на замках.
Мабыць, злодзей тут не ходзіць.
Нехта іншы гэтак шкодзіць!
; Значыць, бавяцца звяры,
Мае добрыя сябры.
Як на іх сыходзіць сум,
То яны наводзяць тлум.
Мне спатрэбілася кніжка,
А яе чытае мішка.
Летнюю маю хусцінку
Воўк схаваў сабе пад спінку.
Часу страціла нямала,
Покуль я яе шукала!
Так здаралася нярэдка,
Што гублялася шкарпэтка.
Гэта быў калючы вожык.
Ён хаваў яе пад ложак.
Вось бабуля ўстала тут,
Выказала свой прысуд:
; Беспарадак – мне не дзіва.
Трэба ўсё казаць праўдзіва!
Людзям вельмі не да твару
На кагосці клікаць кару,
А сваёй віны не бачыць.
Дрэннае сумленне, значыць!
Не спатрэбілась паўтораў.
Ахапіў Марыльку сорам:
; Не хачу сяброў я траціць.
Іх не буду вінаваціць!
#детство #бабушкиивнучки #семья #любовь #ярасту #мораль #счастье #воспитание #связьпоколений #забота
Свидетельство о публикации №122020501917