Дед, унук i фэйсбук
Іншы у яго сябрук.
Надта не хапае часу
Ім убачыцца сам-нАсам.
Чым заняты моцна гэтак
З дня на дзень унук-падлетак?
Быццам бы даволі волі,
Як няма заняткаў у школе!
Кінуў лыжы і канькі,
Лад вядзе жыцця такі:
І зімой, і душным летам
Ён сябруе з інтэрнэтам.
Скраў адлегласць наўзнарок ;
Унук зрабіў насустрач крок.
Узмацніць хапіла такту
Сацыяльныя кантакты.
Нездарма дзядулю ўнук
Навучыў глядзець фейсбук.
І цяпер дзядуля ўнуку
Шле вітанне па фэйсбуку.
#детство #дети #внуки #семья #любовь #дружба #компьютеридети #проблемысемьи #связьпоколений #счастье
Свидетельство о публикации №122020501888