Вольныя крылы

У бусла крылы два,
І ў верабейкі.
Першы ў вырай ляціць,
(А другі- у Вярэйкі).
Потым вернецца зноў,
Заклякоча з даху.
(Верабей- пад страхой,
Цяжка ўзімку птаху).
Што параіць сябрам?
Хутка прыйдзе лета.
Прынясе гляк цяпла,
Вельмі добра гэта.
Разалье па дварах,
Пырскамі абудзіць.
Устане звер, пырхне птах
І прачнуцца людзі.
На калгасных палях
Закіпіць работа.
Цяжка там працаваць,
Але лёгка потым.
Птушкам- волю нябёс,
Кожны з гэтым згодны,
Людям- праведны лёс,
Мір- зямельцы роднай.
31 студзеня 22г


Рецензии