Крылы юнацтва
Адно- надзейны сябар мой,
Братэрства наша с цягам часу
Не парасце бадыль-травой.
Другое- родныя мясціны:
Парэчча, возера і бор,
Вакзал архітэктуры дзіўнай,
Царква, касцёл, як на падбор.
Праходзіць час, мацнеюць крылы.
Усё здолею, усё змагу,
Калі радзімы вобраз мілы
Глыбока ў сэрцы зберагу.
Куды б не паляцела птаства
З гняздзечка роднага ў час,
На крылах дзіўнага юнацтва
Лёс на радзіму верне нас.
31 студзеня 22г
Свидетельство о публикации №122020405169