Беражы свой спакой
У руцэ яе змакрэла тонкая хусцінка.
Толькі ведала “дзяўчо” – слёзы ліць нягожа.
Ад нуды памерці так, ой не дай жа Божа!
Адзінока, горка жыць у халоднай хаце,
Не з кім ні пагаварыць, ні паразважаці.
Сваякоў не нажыла ў радзімай вёсцы,
А мужык яе даўно ляжыць на пагосце.
– Не сумуй, мая дачушка, – кажа зверху хтосьці,
Лёгкай птушкай прыляцеў да яе ў госці.
Можа маці шэпча ёй добрыя парады,
І любоў даруе зноў, сонечную радасць?
– Не журбуй, рабі ўсё, каб жыццё спрыяла,
Будзе светлым новы дзень, калі ранкам устала.
Ты працуй, кармі гусей, курачку і пеўня.
Бо яны жывыя, ім есці трэба зерне.
Усміхнулася дачка і за дзверы выйшла.
Аглядзелася – вакол зелена і пышна!
Ды пайшла курэй карміць, гатаваць ім ежу,
Бо спакой ў душу зайшоў па нябеснай сцежцы.
1.02.22
Свидетельство о публикации №122020109225