Размова

    Памяці  Р. І. Рэўтовіч (9.05.1952 - 3.02.2021)

Зусім нядаўна згадвала: Шабовіч
Мікола вершам закрануў душу.
- Бруіцца шчырасці крынічка ў слове
тваім таксама спеўна, - адкажу.

Адзначыш строф пранізлівасць Янішчыц:
Да сэрца мела лірыкі ключы,
Я - колер мовы ў тваёй першай кніжцы,
І што ў чарговых - льецца і журчыць.

Што думкай ты заўжды - да родных вербаў,
Дзе рай нябёс вартуе хісткі плот...
Маштабнасцю не сыпала  гіпербал,
А сціпласцю прыгожаю літот...

Зноў люты мяккім крокам на падворак,
Вадой напоіць пеўня, вераб'я...
Ля весніц размаўляю з гуртам зорак,
І шчыра веру: з іх - адна твая.

Без тэлефона ўжо вядзем размовы,
Што жорнаў колам пракруціўся год.
Што і Мікола побач зоркай новай...
Яго любіла твораў карагод...

Гартаю зноўку зборнічак твой першы,
Імкліва час за вокнамі бяжыць...
Ты там жывеш у кожным сваім вершы,
І, спадзяюся, - вечна будзеш жыць.

27.01.2022    Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)


Рецензии
Общий смысл понял, но какая музыка непривычных букв. Все равно родное!
с добром

Лев Дроздов -Лад   17.06.2022 15:14     Заявить о нарушении
Утончённый художник всегда настроен на приём вибраций и слов, и мелодий...
Благодарю Вас, Лев, за доброе приятие текста - памяти!
С ответным чувством,

Ядвига Довнар   19.06.2022 17:10   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.