Скажам НЕ-вайне
Меў твар вайны смяротны жах.
Вяла крывавую разборку
Праз позірк звера ў вачах.
Жывым застаўся: воля Бога…
Касцямі выслана зямля.
Дабье смяротная знямога
Як ні цяпер, дык апасля.
Вайна - пара найгоршай долі
Удоў, сірот і мацярок.
Яны ахвяры ўладнай волі,
Вайна - найгоршы люты Цмок.
Сучасным часам як спрадвеку
Зноў бачым спробу сатаны:
Забраць жыццё ў чалавека,
Праз пекла ядзернай вайны.
Свидетельство о публикации №122013103614