Чалавекам быць...
Ад нараджэння і да скону,
Праўдзіва жыць, заўжды старацца,
Не парушаць святых законаў.
Каб гэты свет усім быў мілы
І без граху адбыць у вечнасць,
Няхай Гасподзь даруе сілы
Мець чалавекам – чалавечнасць.
Ды дакараць усіх не трэба,
Каб у душы не стаць калекам.
Крывіць у кожным з нас патрэба
Быць, а не звацца чалавекам…
Свидетельство о публикации №122013103591