Калi быу добрым зрок...

***
Калі быў добрым зрок,
Тады пісаў радок,
Калі на снег глядзеў,
Гусцеў ён ці радзеў.
Калі стаў дрэнным зрок,
Нашу ў душы радок
Пра беласнежны спеў
Завеі за акном
І аддзяляю шклом
Сябе ад той завеі,
Каб запісаць радок
Пра тое, што гусцее
Снег за акном.

31. 01. 2022 г.


Рецензии
Добры дзень Юрій! Добра як, мне без зроку, праслухаць такі добры верш на Роднай мове!
Каб запісаць радок
Пра тое, што гусцее
Снег за акном.

HTTPS://STIHI.RU/2020/09/09/7255

Запрашаю на сваю старонку. А каб мне лягчэй было находзіць, прашу даваць ссылку на што небудзь з сваіх. З павагай!

Николай Сергеевич 01   19.05.2022 16:24     Заявить о нарушении