Сапраудны самародак
Сапраўдны чысты самародак,
На свеце жыў Пятро Сямінскі.
Самотнасць, праца для народа,
Узровень творчасці не нізкі.
Нявыказаны ім задумы.
Вядома ж, часу не хапіла.
Дагэтуль галаву мне тлуміць,
Пісаў лагодна, а не ткліва.
Радзіме прысвячаў ён слова,
Пісаў на мове беларускай.
Зычлівасць — вось яго ўмова,
Сцяжынку ведаў, што не вузка.
Шкада, кароткая дарога,
Пятро пакінуў свет заўчасна.
Але ж дабра зрабіў ён многа,
Нам свеціць зоркаю незгаснай.
Сапраўдны самародак чысты,
Ў ім адчувалася парода.
Жыў з талентам паэт празрысты,
Застаўся ў памяці народа.
Свидетельство о публикации №122012802534
Геннадий Трутько 28.01.2022 15:25 Заявить о нарушении
Геннадий Трутько 28.01.2022 15:30 Заявить о нарушении
Жаль, что его жизненный путь оказался таким коротким.
Татьяна Цыркунова 28.01.2022 16:46 Заявить о нарушении