Мне прыкладам...
Мне прыкладам Сямінскі стаў,
Максімаліст і летуценнік.
Быў знаўцам ён не без падстаў,
Паэт ад Бога і пісьменнік.
Карцін нямала маляваў,
Ён шанаваў народа слова.
Фальклор сюжэтам забаўляў,
Не марнаю была размова.
Лінгвістыка... ён, чарадзей,
Валодаў добра родным словам.
Шмат адбывалася падзей,
Прыняць удзел заўжды гатовы.
Чытаю казку пра Масты.
Чытаю казачку пра Шчару...
Няма ні слова ў іх лухты,
Ёсць толькі роднай мовы чары.
Камар бурштынавы ляціць,
Жар-птушка сонейку падобна.
Умеў пісаць, умеў свяціць,
Умеў апавядаць лагодна.
Дапытлівым, цікаўным быў,
На жаль, кароткая дарога.
Прызнанне ўсё ж Пятро здабыў,
Пакінуў добрых твораў многа.
Свидетельство о публикации №122012802411
Галина Гончар-Юревич 31.01.2022 22:39 Заявить о нарушении
Сямінскі не меў рэгістрацыі на сайтах, на жаль...
Казка пра Масты надрукавана ў невялікай
кніжцы з назвай "Калінавы цмок, або казкі нёманскіх хваляў".
Гэта кніжачка ёсць у абласной бібліятэцы імя Карскага ў Гродне.
Яна была выдадзена ў Гродне ў 2017 годзе.
Пятро падараваў гэту кніжачку і мне пры знаёмстве.
Татьяна Цыркунова 01.02.2022 11:47 Заявить о нарушении